Вы тут

Фота дня: калі вельмі хочаш, каб твой будынак у цэнтры Мінска быў вышэйшы...

twitter.com/Alex_Cheese

На Кастрычніцкай плошчы ў цэнтры Мінска працягваецца будаўніцтва офісна-гандлёвага цэнтра "БК Капітал". Сталічныя архітэктары ўжо называлі гэты гмах, які будуюць на месцы музея Вялікай Айчыннай вайны, "смерцю беларускай архітэктуры" і "здзекам з гісторыі".

У канцы студзеня 2019 года з'явіліся навіны, што "БК Капітал" дасягнуў фінальнай вышыні. Бізнес-цэнтр апынуўся вышэйшым за Палац прафсаюзаў і супастаўным па вышыні з офісным будынкам па Інтэрнацыянальнай, 36. Але 15 красавіка карыстальнік твітара Čyz заўважыў, што з адваротнага боку навабуд... незаўважна прырос яшчэ на два паверхі!

Бізнес-цэнтр на Кастрычніцкай плошчы будуецца па замове кампаніі "Белінтэ-Роба", якая ўваходзіць у Dana Holdings братоў Карычаў. Сербская кампанія актыўна забудоўвае Мінск: сярод яе праектаў — комплекс "Маяк Мінска" каля Нацыянальнай бібліятэкі, буйны гандлёвы цэнтр "Дана Мол" на станцыі метро "Усход", комплекс "Мінск-Мір" у раёне вуліцы Аэрадромнай.

У будынку бізнес-цэнтра на Кастрычніцкай плошчы будуць размяшчацца гандлёвыя плошчы, офісы, апартаменты і рэстаран з агляднай тэрасай на даху.