Вы тут

Foals не будзе: фэст The Vёska пройдзе без брытанскага хэдлайнера

Гурт Foals / facebook.com/Foals

Брытанскі індзі-рок-гурт Foals не выступіць на летнім фестывалі The Vёska пад Мінскам, у лайн-апе якога быў заяўлены раней. Пра гэта Еўрарадыё расказаў Андрэй Аляксееў, адзін з арганізатараў фестывалю, які запланаваны на 29 жніўня ў Азярцы недалёка ад мінскай кальцавой:

"Адзін з хэдлайнераў — Foals — да нас не даедзе. Яны адмянілі тур, у рамках якога планавалі заехаць у Беларусь. Іх выступ ужо як сольны канцэрт пераносіцца на наступны год. А паколькі ў нас асноўная частка артыстаў — беларусы, актуальныя на сённяшні дзень, я думаю, што ў нас вялікія шанцы на поспех. Земфіра таксама пакуль разлічвае на тое, што фестываль адбудзецца".

Па словах Аляксеева, падрыхтоўка да фэсту пакуль што працягваецца ў штатным рэжыме: "Будзем праводзіць, калі сітуацыя ў краіне [з каранавірусам. — Еўрарадыё] будзе гэта дазваляць рабіць".

Акрамя ўжо згаданай Земфіры, у афішы мерапрыемства таксама пазначаны "Молчат дома", SHUMA і Nizkiz.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.