ФК "Дынама" (Мінск) выказаўся пра бойку з АМАПам у Наваполацку

24 лістапада футбольны клуб "Дынама" (Мінск) выступіў з заявай. Клуб звярнуў увагу, што міліцыянты падчас матчу 31-га тура "Нафтан" — "Дынама" ў Наваполацку ўжывалі сілавыя меры да заўзятараў, якія не мелі адносінаў да бойкі.

У заяве, якую цытуе БелаПАН, гаворыцца, што на 78-й хвіліне матчу ў сектары дынамаўскіх заўзятараў запалілі піратэхніку. Міліцыянты сталі спыняць правапарушэнні з ужываннем фізічнай сілы і спецсродкаў. "Прычым названыя меры ўздзеяння былі ўжытыя да ўсіх заўзятараў, якія знаходзяцца на сектары, безадносна да іх удзелу ў правапарушэнні. Пазней некалькіх заўзятарам была аказаная медыцынская дапамога", — адзначаецца ў заяве.

"Дынама" не абараняе тых, хто парушае правілы паводзінаў гледачоў. Але клуб адзначае, што парушальнікаў былі адзінкі, а меры ўздзеяння былі ўжытыя да большасці, ды яшчэ і падчас гульні.

Клуб прапануе міліцыянтам скарыстаць замежны досвед, дзе паліцыя чакае заканчэння матчу, выяўляе і затрымлівае завадатараў і правапарушальнікаў.

Фанаты мінскага “Дынама” пабіліся з АМАПам у Наваполацку

Міліцыянты зламалі руку аднаму з фанатаў мінскага “Дынама”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі