Міліцыянты зламалі руку аднаму з фанатаў мінскага “Дынама”

Сутычка футбольных заўзятараў з АМАПам адбылася 22 лістапада. Мінскае “Дынама” гуляла на выездзе з мясцовым “Нафтанам” — гэта быў матч 31-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. Пад канец гульні некаторыя фанаты сталічнай каманды пачалі запальваць фаеры. Міліцыянты паспрабавалі выдаліць іх са стадыёну і пачалі тушыць фаеры. Аднак фанаты не падпарадкаваліся праваахоўнікам. Распачалася бойка, у часе якой заўзятары выламвалі сядзенні на трыбуне і кідалі іх у АМАП.

Як паведамляе сайт Belultras, адзін з фанатаў “Дынама” атрымаў дастаткова сур’ёзную траўму — у яго зламаная рука. Таксама, паводле інфармацыі сайта, АМАП выкарыстоўваў спецсродкі — газавыя балончыкі. Сама меней адзін чалавек сур’ёзна пацярпеў ад гэтага.

Прыкладна дзясятак фанатаў былі затрыманыя. Пазней іх усіх адпусцілі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі