Вы тут

Фінляндыя афіцыйна прыняла рашэнне аб уступленні ў НАТА

Сцягі Фінляндыі / unsplash.com​

 

Прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Нііністэ і ўрадавы камітэт па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі прынялі рашэнне аб падачы заяўкі на членства ў НАТА. У панядзелак ён будзе абмяркоўвацца ў парламенце, у аўторак пройдзе па ім галасаванне, а ў сераду, чакаецца, будзе пададзена заяўка.

Сёння прэзідэнт і ўрадавы камітэт па знешняй палітыкі абароне прынялі рашэнне падаць заяўку на сяброўства ў НАТА. Гэта гістарычны дзень. Адкрываецца новая эра, — паведаміў прэзідэнт Фінляндыі.

Нагадаем, Фінляндыя і Швецыя заявілі аб сваім жаданні ўступіць у НАТА пасля нападу Расіі на Украіну.

"Мы не можам заставацца безабароннымі перад Расіяй, якая не выконвае міжнародныя законы", — казала, у прыватнасці, прэм'ер-міністр Фінляндыі Санна Марын у інтэрв'ю японскім СМІ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.