Вы тут

Фільм "Крым" не збіраюцца паказваць у Беларусі

Фота: Кино-Театр.РУ

Паказ фільма "Крым" Аляксея Піманава, трэйлер якога мінчукі ўбачылі ў кінатэатрах перад праглядам іншай расійскай стужкі — "Блакбастара" Рамана Валабуева, — не запланаваны ў Беларусі. Кіраўнік рэпертуарнага аддзела Кінавідэапракату Вольга Багаварава ў размове з Еўрарадыё тлумачыць, што цяпер падбірае кіно для пачатку верасня. А рэклама "Крыма" проста ўстаўленая ў "Блакбастар", і выдаліць яе нельга.

"Пакуль я  працую з раскладам фільмаў на пачатак верасня. А што будзе з канцом верасня — трэба дажыць. Тызер стужкі — так, круціцца ў кінатэатрах, але гэта таму, што мы з праваўладальнікам не маем права прыбраць яго — ён упячатаны ў фільм "Блакбастар", — кажа Вольга Багаварава.

14 ліпеня амбасада Украіны ў Беларусі накіравала ў МЗС Беларусі ноту ў сувязі з рэкламай стужкі. Украінцы пратэстуюць супраць таго, каб фільм пра анексію паўвострава выйшаў у Беларусі ў шырокі пракат.

"Мы накіравалі ноту. Усё. Калі фільм [усё ж] пакажуць, тады будзе рэакцыя", — распавяла Еўрарадыё першы сакратар амбасады Украіны ў Беларусі Марыя Гуцала.

У сваю чаргу, расійскі пракатчык стужкі — група кампаній "Парадыз" — пацвердзіў, што пракат фільма ў Беларусі плануецца. Пакуль ідзе абмеркаванне, у якіх менавіта кінатэатрах. Фільм выходзіць на шырокія экраны 28-29 верасня.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

На фэсце "Рок за Баброў". Фота прадастаўлена арганізатарамі фестываля.