Філіп Кіркораў збіў на "Еўрабачанні" Азаронка

Філіп Кіркораў, які цяпер знаходзіцца ў сталіцы Фінляндыі са сваім пратэжэ Змітром Калдуном, падчас канфлікту з кіраўніком нашай дэлегацыі Юрыем Азаронкам выцяў чыноўніка па твары.

Прычынай канфлікта стаў працоўны момант — аднаму з танцораў Калдуна тэрмінова спатрэбілася машына, паколькі ў яго паднялася тэмпература, аднак кіраўнік дэлегацыі адмовіўся прадаставіць аўтамабіль.

Кіркораў не стрымаўся і ў прэс-цэнтры на вачах у многіх людзей моцна выцяў яго па твары. Азаронак пахіснуўся і схапіўся за твар, затым супакоіўся, пасля чаго ў спрэчнай сітуацыі была пастаўлена кропка.

Канфлікт паміж Азаронкам і Кіркоравым пачаўся яшчэ на стадыі падрыхтоўчых работ.

Дарэчы расійскі спявак ужо другі чалавек па ліку, які выцяў Азаронка па твары. Каля 12 гадоў таму апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч даў яму поўху пасля тэлевізійнага фільма “Дети лжи”.

За гэты ўчынак ён заплаціў 2 мінімальныя заробкі.

Па матэрыялах газеты “Твой день”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі