Вы тут

Фігурант "справы Аўтуховіча" аб'явіў галадоўку пасля змяшчэння ў карцар

Уладзімір Гундар / nv-online.info

Фігурант "справы Аўтуховіча" Уладзімір Гундар аб'явіў галадоўку пасля змяшчэння 25 чэрвеня на дзесяць дзён у карцар. Яго пакаралі за адмову прамаўляць фразу "схільны да экстрэмізму", піша ў Facebook дачка Інга са спасылкай на адваката.

Сваякі Гундара заклікаюць усе праваабарончыя арганізацыі падняць пытанне аб прызнанні яго палітвязнем. Паводле іх слоў, у СІЗА КДБ ён перанёс гіпертанічны крыз.

60-гадовы Уладзімір Гундар — інвалід, у канцы 90-х яму ампутавалі нагу. Гундара звязваюць са "справай Аўтуховіча аб тэракце", унеслі ў тэрарыстычны спіс.  У траўні яго асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму па іншай справе — "гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.