Вы тут

Фэст #lidskie адменены — каму і што ў ім не спадабалася?

Фота: lidskie.by/

Пазнаёміць жыхароў Ліды з дзейнасцю актыўных і праслаўленых ураджэнцаў Лідчыны, якія рэалізавалі сябе ў сферах спорту, мастацтва і сацыяльна арыентаваных праектах, вырашылі мясцовыя актывісты. Знаёмства запланавалі на 8 лістапада ў фармаце фестывалю пад назвай #lidskie. У спісе ганаровых гасцей пазначылі лідара этна-трыа "Троіца" Івана Кірчука,  сузаснавальніцу валанцёрскага руху дапамогі бяздомным жывёлам Алену Куляшову, прадпрымальніка Паўла Белавуса, архітэктара і арганізатара праекта "ga11ery" Паўла Мацылевіча. Але раптам...

Ці атрымаецца ў арганізатараў правесці запланаванае мерапрыемства і што гэтаму можа перашкодзіць? Каму і што не спадабалася ў фэсце #lidskie?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць арганізатары фэсту і прадстаўнікі рэдакцыі тэлеграм-канала "Back in 1323" Арцём Гаўрон і Ягор Урбановіч.