Вы тут

Фэст гістарычнай кнігі пройдзе ў Беларусі ў чэрвені

sb.by

Новы кніжны фэст пройдзе ў Беларусі ў чэрвені. Ён прысвечаны гістарычнай кнізе і называецца "Кніжныя сустрэчы у Мірскім замку", піша "СБ. Беларусь сегодня". 

Урачыстае адкрыццё фэсту адбудзецца 15 чэрвеня ў Міры. Удзел у ім прымуць буйныя дзяржаўныя і прыватныя выдавецтвы. На сустрэчы з чытачамі прыедуць каля 60 пісьменнікаў, у тым ліку госці з Украіны і Расіі.

На галоўнай сцэне ў двары Мірскага замка ўкраінская пісьменніца Ірына Данеўская прадставіць кнігу "Багуслаў Радзівіл, нямецкі прынц". Спявак Уладзіслаў Місевіч прэзентуе том успамінаў пра ансамбль "Песняры", а Людміла Рублеўская — новыя кнігі серыі "Авантуры Пранціша Вырвіча". Таксама пройдуць сустрэчы з аўтарамі літаратуры для дзяцей і падлеткаў Валерыем Гапеевым, Лінай Багданавай, Ірынай Токаравай. Будуць прэзентаваныя і гістарычныя даследаванні — напрыклад, манаграфія Уладзіміра Лякіна "Апошнія абаронцы Вялікага Княства Літоўскага" і кніга Віктара Хурсіка пра Магдалену Радзівіл.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю будзе бясплатны.