Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

У суботу 22 красавіка ў Палацы прафсаюзаў Naviband праводзілі на "Еўрабачанне". На кожным фатэлі ў зале ляжалі рознакаляровыя сэрцы і інструкцыя ад navibandarmy, у які момант іх уздымаць. Самі музыкі вырашылі развітацца з фэнамі ва ўтульным фармаце: пад кантрабас, акустычныя гітары ды раяль, на якім грала Ксюша.


"Я вельмі люблю беларускую мову, вучуся ў гімназіі №14, таму мне вельмі прыемна, што нашу мову не забываюць, на ёй спяваюць", ― кажа 10-гадовая Аліна "з рожкамі", як у Ксюшы. Яе мама Наста дадае: " Мы жадаем гурту перамогі. Гэта вельмі добра, што цяпер беларусаў убачаць такімі, якімі ёсць Naviband, якімі ёсць Ксюша і Арцём, таму што яны сапраўдныя беларусы".

 

Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

Пра любоў да Naviband у тым ліку і з-за мовы кажуць многія нашы суразмоўцы. Самі музыкі на сцэне карыстаюцца дзьвюма мовамі, што дае магчымасць іх зразумець і замежным фэнам.


"Я фанат "Еўрабачання" і Naviband, ― распавядае Ганна, якая разам з бацькамі прыехала на канцэрт гурта са Смаленску. ― Мне падабаюцца ўсе прадстаўнікі Беларусі ― іх класна рыхтуюць, узровень расце, чакаем, калі "Еўрабачанне" прыедзе ў Мінск. У Кіеў мы не паедзем, бо наша прадстаўніца Юлія Самойлава адмовілася ўдзельнічаць. Таму ўся наша любоў ідзе цяпер Беларусі. Мы нават былі на прэ-паці ў Амстэрдаме і таксама хварэлі за Naviband".

 

Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

Сённяшні канцэрт Naviband падаецца больш цэльным і ўдумлівым у параўнанні з вялікім электрычным сольнікам у Re:Public 14 лютага. Хоць фэны і крычаць, што ім больш да спадобы танцавальныя выступы гурта, сама Ксюша са сцэны кажа, што гісторыя з "Еўрабачаннем" зрабіла гурт больш дарослым. 


"Гэта быў адзін з нашым самых інтымных і тонкіх канцэртаў, дадае Арцём Лук'яненка пасля выступу. ― Мы ўпершыню гралі такім складам. Было складана знайсці час, але нам вельмі хацелася выказаць падзяку людзям, дзеля якіх мы ўсё гэта робім. Гэтыя эмоцыі былі нам неабходныя. Калі мы будзем стаяць на сцэне "Еўрабачання", мы будзем думаць пра сённяшні канцэрт, пра людзей, якія на яго прыйшлі, бо яны ― наш якар".

 

Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

Сярод наведвальнікаў канцэрта ў нас атрымалася знайсці і тых, хто едзе падтрымліваць Арцёма і Ксюшу ў Кіеў:


"Так здарылася, што квіткі мы не паспелі набыць, бо гэта было цяжка зрабіць з-за чаргі на сайце. Але мы ўсё адно едзем туды падтрымліваць іх душою і думкамі. Я еду са сваімі сябрамі, нас пакуль трое. Але едзе шмат знаёмых, прынамсі, палова БДУ", ― кажа Аліна

 

Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

1 траўня Naviband ляцяць у Кіеў. 3-га ― упершыню выйдуць на сцэну "Еўрабачання" на рэпетыцыю. 11-га траўня музыкі выступяць пад нумарам 14 у другім паўфінале.

 

Фэны: "Мы не здолелі купіць квіткі на "Еўрабачанне", але ўсё адно едзем у Кіеў"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі