Вы тут

Фельчара-праўдаруба з Ліды асудзілі на сем сутак

Павел Палейчык / Вконтакте

Суд у Лідзе асудзіў на сем сутак фельчара "хуткай" Паўла Палейчыка

Як распавядала Еўрарадыё, 7 траўня хлопца пасля працоўнай змены выклікалі ў міліцыю і затрымалі. Яго абвінавацілі ва ўдзеле ў "несанкцыянаваным мерапрыемстве" — сустрэчы з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. На той сустрэчы Палейчык расказаў пра цяжкасці, з якімі сутыкаюцца медыкі падчас эпідэміі каранавіруса. 

Праблемы ў Палейчыка пачаліся яшчэ да гэтай сустрэчы. Начальству не спадабалася, што ён звярнуўся да валанцёраў з просьбай забяспечыць медыкаў рэспіратарамі. 

Акрамя Палейчыка, па звестках праваабаронцаў, у Лідзе затрыманы яшчэ адзін фельчар "хуткай" — Аляксей Краўчук. Таксама затрыманыя Андрэй Паляковіч і Алег Краўцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.