Пасля змены выклікалі ў міліцыю: у Лідзе затрымалі і судзяць фельчара-праўдаруба

Пасля змены выклікалі ў міліцыю: у Лідзе затрымалі і судзяць фельчара-праўдаруба

У Лідзе затрымалі фельчара Паўла Палейчыка, які расказаў СМІ аб праблемах у працы "хуткай дапамогі". Нагодай для затрымання стала тое, што Палейчык прыйшоў на сустрэчу з блогерам Сяргеем Ціханоўскім. Цяпер фельчара вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве.

"Пасля дзённай змены Паўла выклікалі ў міліцыю, дадому ён яшчэ не прыходзіў. Зараз ён на судзе з нагоды той сустрэчы з Ціханоўскім, — распавядае Еўрарадыё жонка Палейчыка Юлія. — Я думаю, што ўсё будзе нармальна — дадуць які-небудзь вымову і на гэтым усё".

Юлія Палейчык кажа, што па гэтай справе ў Лідзе затрымалі яшчэ некалькіх чалавек. Затрыманы і Сяргей Ціханоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі