Фазель пераабуўся: каб ЧС па хакеі прайшоў у Беларусі, мусіць адбыцца цуд

Фазель пераабуўся: каб ЧС па хакеі прайшоў у Беларусі, мусіць адбыцца цуд

Праз 4 дні пасля візіту ў Мінск і абдымкаў з Лукашэнкам. кіраўнік IIHF Рэнэ Фазель канчаткова пераабуўся. Тады ён казаў, што не разглядае варыянт пераноса чэмпіянату свету па хакеі з Беларусі. А што цяпер?

– Вы ўсё яшчэ лічыце, што чэмпіянат свету ў Беларусі магчымы?запытаўся ў спартовага функцыянера журналіст www.sportschau.de.

– Вельмі складана, вельмі складана. Я магу сказаць, што мусіць адбыцца цуд.

Вядома, калі ключавыя спонсары, такія, як NIVEA ды Škodaадмаўляюцца фундаваць чэмпіянат свету, калі месцам яго правядзення застанецца Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі