Вы тут

ЧС па хакеі забралі, але ад мадэрнізацыі "Мінск-Арэны" вырашылі не адмаўляцца

На "Мінск-Арэне" паднялі новы медыякуб​ / БЕЛТА

На лядовай пляцоўцы "Мінск-Арэны" усталявалі новы медыякуб, паведамляецца ў телеграм-канале хакейнага клуба "Дынама". Пакуль абсталяванне працуе ў тэставым рэжыме.

Лядовую арэну вырашылі мадэрнізаваць да Чэмпіянату свету па хакеі. Мінск разам з Рыгай павінен быў прыняць матчы турніру ў 2021 годзе. Быў аб'яўлены тэндэр. На закупку медыякуба і бягучага радка для "Мінск-Арэны" планавалі выдаткаваць каля 2,7 мільёна долараў, пісала Tribuna.com. Крыніцай фінансавання значыўся бюджэт Мінска.

Тэндэр правялі ў сярэдзіне студзеня. А ўжо праз некалькі дзён стала вядома аб рашэнні Міжнародная хакейнай федэрацыі адмовіцца ад правядзення мачтаў у Мінску. Прычынай стала складаная палітычная сітуацыя ў краіне.

Абсталяванне тым не менш усталявалі. Вядома, што карысная плошча экранаў на новым медыякубе 230 м кв, і гэта істотна больш, чым на старым. Акрамя таго, ён дазваляе выводзіць малюнак у фармаце 4К.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.