Фанаты ХК "Дынама-Мінск" папракнулі хакеістаў шакаладкамі ад Лукашэнкі

Фанаты ХК "Дынама-Мінск" папракнулі хакеістаў шакаладкамі ад Лукашэнкі

"Раней ваявалі за сэрцы, а цяпер за шакаладкі", — такі банер вывесілі заўзятары мінскага "Дынама" на матчы з маскоўскім "Спартаком" 12 студзеня. Фатаздымак з банерам размясціў у Фэйсбуку актывіст прадпрымальніцкага руху Анатоль Шумчанка

Нагодай для звароту стала нядаўняе выказванне гендырэктара мінскага "Дынама" і трэнера хакейнай каманды кіраўніка Беларусі Дзмітрыя Баскава. На пачатку студзеня ён расказаў, што напрыканцы кожнай трэніроўкі Аляксандр Лукашэнка падпісвае хакеістам шакаладкі. Па словах Баскава, хакеісты ваююць за гэтыя шакаладкі. 

На расцяжцы заўзятары напісалі таксама №29 — пад ім гуляў хакеіст Уладзімір Цыплакоў, які памёр у снежні 2019 года. Падчас матчу над пляцоўкай "Мінск-Арэны" паднялі яго джэрсі.

Сама гульня, дарэчы, скончылася пройгрышам хакеістаў "Дынама" — 1:5. "Зубры" займаюць апошняе, 24-е, месца ў турнірнай табліцы КХЛ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі