Fall Out Boy сышлі са сцэны ў доўгатэрміновы адпачынак?

Fall Out Boy сыходзяць са сцэны. Рокеры не ведаюць, колькі працягнецца іх творчы адпачынак і ці вернуцца яны з яго. “Мы не гатовыя прагназаваць будучыню Fall Out Boy”, - заяўляюць чацвёра ўдзельнікаў каманды. Прычынай такога рашэння, як ні дзіўна, з'яўляецца мега-папулярнасць басіста калектыву Піта Ўэнца (Pete Wentz). Пільная ўвага прэсы да яго персоны, а таксама да яго рамана з Эшлі Сімпсан (Ashlee Simpson) перашкаджае гурту займацца, уласна, музыкай.

“Асабіста для мяне галоўнай асабістай прычынай сыходу са сцэны з'яўляецца тое, што маё імя стала перашкодай для гурта. Патрык (вакаліст Патрык Стамп) - проста геніяльны музыка, і вельмі шкада, што пра яго музыку пішуць у святле таго, што адбываецца ў маім асабістым жыцці”, - тлумачыць Уэнц.

“Мне здаецца, свету трэба трохі менш Піта Ўэнца. Многія думаюць, што Fall Out Boy - гэта я. Але нас чацвёра. Мяне ванітуе, калі я чытаю загалоўкі тыпу: “Піт Уэнц: выпадковы чарговы постэр-бой”, я адчуваю сябе вырадкам, калі чытаю гэта, - жаліцца рокер. - Людзі, якія чытаюць таблоіды, мусіць, думаюць, што ўсё чым я займаюся – гэта хаджу ў кавярні Starbucks і завісаю ў начных клубах”.

Навіны пра распад Fall Out Boy з'явіліся літаральна праз некалькі дзён пасля выхаду складанкі хітоў “Believers Never Die: Greatest Hits”. Па словах удзельнікаў гурта, падчас “адпачынку” Fall Out Boy яны маюць намер заняцца сольнымі праектамі.

Фота: www.kctv5.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі