Еўропу атакаваў ураган “Элеанор” (фота, відэа)

Еўропу атакаваў ураган “Элеанор” (фота, відэа)

Еўропу атакаваў ураган “Элеанор”. Пацярпелі Францыя і Германія, а раней — Вялікабрытанія, дзе без электрычнасці засталіся дзясяткі тысяч дамоў, назіраюцца збоі ў працы транспарту. Як інфармуе “Бі-Бі-Сі”, у Францыі парывы ветру дасягалі 110 км/г, на поўначы краіны без святла засталіся 200 тысяч дамоў, ёсць дзевяць пацярпелых. Чакаецца, што на Корсіцы парывы ветру могуць дасягаць да 200 км/г. У Парыжы з-за стыхіі вырашылі закрыць для наведванняў Эйфелеву вежу. Адзін пацярпелы ёсць у Нідэрландах — на яго звалілася дрэва. У Германіі парывы ветру дасягалі 120 км/г, ураган паўплываў на працу транспарту. У Швейцарыі без электрычнасці засталіся 14 тысяч дамоў, з рэек сышоў адзін з вагонаў цягніка. У аэрапорце Амстэрдама адмянілі больш за дзве сотні рэйсаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі