Еўропа ў стане адмовіцца ад газу, але Расію гэта не спыніць: эксперт CSIS

Каля паловы газу Еўропа імпартуе з Расіі / Reuters
Каля паловы газу Еўропа імпартуе з Расіі / Reuters

У Еўропе гавораць пра неабходнасць зніжаць энергетычную залежнасць ад Расіі праз вайну ва Украіне і праз энергетычны крызіс гэтай зімы: Расія не спяшалася пастаўляць дадатковыя аб'ёмы газу. Расійскія прапагандысты заяўляюць, што без расійскага газу Еўропа не выжыве.

Галоўны эксперт па энергетыцы ў амерыканскім Цэнтры стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) Нікас Цафас стварыў у твітары трэд, у якім разабраў, як Еўропа можа адмовіцца ад газу з Расіі і чаму шмат Расія ад гэтага не страціць.

— Давайце на секунду забудзем пра тое, ці ёсць гэта добрай палітычнай зброяй — напрыклад, ці думаеце вы, што Пуцін пераасэнсуе вайну, калі Еўропа перастане купляць расійскі газ? Сумняваюся. Давайце проста засяродзімся на лічбах, — піша Цафас. — Еўропа імпартуе каля 400 мільярдаў кубаметраў [газу. — Еўрарадыё] ў год (выкарыстоўваючы пашыранае азначэнне "Еўропа"). Расія пастаўляе ад 175 да 200 мільярдаў кубаметраў.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Даставіць газ складаней, чым знайсці пастаўшчыкоў / Reuters

Галоўнае пытанне, ці зможа Еўропа знайсці альтэрнатыўныя пастаўкі газу на 175–200 мільярдаў кубаметраў і/або скараціць выкарыстанне газу? Гэта вельмі цяжка, лічыць аналітык.

Акрамя таго, мала знайсці альтэрнатыўнага пастаўшчыка. Газ яшчэ трэба неяк даставіць, а з такой інфраструктурай ёсць праблемы.

— Еўрапейскія магутнасці па імпарце звадкаванага прыроднага газу складаюць каля 240 мільярдаў кубічных метраў. Але большая частка гэтых магутнасцяў знаходзіцца ў Іспаніі (адарванай ад астатняй Еўропы). У некаторых месцах магутнасцяў ЗПГ дастаткова, каб кампенсаваць расійскі газ. У большасці месцаў — не, — працягвае Нікас Цафас.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Магутнасці па імпарце ЗПГ па краінах Еўропы ў 2005 і 2021 гадах / @ntsafos

— У Еўропе імпартавана 108 мільярдаў кубічных метраў ЗПГ у 2021 годзе. Нават калі не браць пад увагу Іспанію, у вас ёсць каля 130 мільярдаў кубічных метраў свабодных магутнасцяў ЗПГ. Недастаткова, каб кампенсаваць каля 175 мільярдаў кубаметраў расійскага экспарту.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Еўрапейскі імпарт ЗПГ па крыніцах / @ntsafos

— Еўропа — гэта невялікая частка рынку ЗПГ, але рынак ЗПГ не вельмі вялікі. Калі вы хочаце, скажам, дадаткова 100 мільярдаў кубічных метраў ЗПГ для Еўропы, то іх цяжка знайсці. Кітай можа адмовіцца ад усяго імпарту ЗПГ на год, і гэтага будзе недастаткова, каб пакрыць тое, што трэба Еўропе для замены Расіі.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Імпарт газу па краінах і рэгіёнах / @ntsafos

Па грубых падліках, газ у Еўропе дзеліцца прыкладна на тры роўныя часткі: абаграванне будынкаў, прамысловасць і атрыманне энергіі.

— У кожным сектары ёсць свае сістэмы рэагавання: альтэрнатыўныя віды паліва, эканомія і гэтак далей. Ці можаце вы заплаціць прамысловасці, каб яна закрылася? Вядома. Ці могуць людзі зацягнуць рамяні? Вядома. Запаліць вугаль? Так. Але гэта нялёгка, — кажа Нікас Цафас.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Попыт на газ і вытворчасць электраэнергіі ў Еўропе: газ выкарыстоўваецца больш, чым вугаль / @ntsafos

Пры ацэнцы таго, ці зможа Еўропа без расійскага газу, трэба ўлічваць сезоннасць, падкрэслівае эксперт.

— Магчымасць пражыць без расійскага газу ў красавіку або чэрвені мала пра што гаворыць. Газ патрэбны не ў гэты час. Газ патрэбны ў студзені. Магчымасць пастаўкі ў студзені — вось што важна.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Графік, які паказвае попыт на газ, ілюструе ўсплёскі ў зімовы перыяд / @ntsafos

— Каб задаволіць попыт у зімовы перыяд, вам патрэбныя сховішчы. Шмат. І трэба, каб яны былі запоўненыя (каб не паўтарыўся 2021 год). Сярэднегадавыя паказчыкі практычна бессэнсоўныя, калі гаворка ідзе пра еўрапейскую газавую бяспеку. Што сапраўды мае значэнне, дык гэта зімовы попыт. Вось і ўся матэматыка.

Калі рэзюмаваць, то Еўропа можа часткова адмовіцца ад расійскага газу без моцных страт. Каб адмовіцца зусім, трэба альбо эканоміць на ацяпленні, альбо скарачаць прамысловасць. Альбо выкарыстоўваць іншыя крыніцы энергіі, напрыклад вугаль, бо яго можна задзейнічаць хутчэй, чым, напрыклад, пабудаваць сонечную станцыю. Але гэта неэкалагічна.

 

Расія губляе няшмат

Даходы ад газу складаюць невялікую частку расійскага знешняга балансу, адзначае эксперт

— Нават калі вы ўдарыце па ўсім энергетычным экспарце, у Расіі дастаткова неэнергетычнага экспарту, каб пакрыць вялікую частку сваіх патрэб у імпарце, перш чым звяртацца да рэзерваў. Вы не прычыніце "настолькі" моцны боль.

Европа в состоянии отказаться от газа, но Россию это не остановит: эксперт CSIS
Расійскі экспарт газу і нафты, іншы экспарт і імпарт / @ntsafos

З графіка вынікае, што газавы экспарт меншы за нафтавы, а разам яны меншыя за ўвесь іншы экспарт.

— Апошняя думка. Мы можам уводзіць санкцыі супраць Расіі да бясконцасці. Я сумняваюся, што гэтага будзе дастаткова, каб змяніць сітуацыю, — кажа Нікас Цафас.

Аналітык адсылае да меркавання былога дарадцы Дзярждэпартамента, прафесара Школы перспектыўных міжнародных даследаванняў Універсітэта Джона Хопкінса Эліята Коэна пра тое, што санкцыі не могуць паўплываць на палітыку Уладзіміра Пуціна і набліжаных, паколькі мала ўплываюць на іх жыццё. Таму заходнія краіны павінны больш падтрымліваць Украіну ў вайсковай сферы, упэўнены Эліят Коэн.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі