Еўрасаюз уклаў ва ўмацаванне беларускай мяжы дзясяткі мільёнаў еўра

Еўрасаюз уклаў ва ўмацаванне беларускай мяжы дзясяткі мільёнаў еўра

У прадстаўніцтве ЕС у Беларусі zerkalo.io распавялі, колькі Еўрасаюз уклаў сродкаў ва ўмацаванне беларускай мяжы. Гэта дзясяткі мільёнаў еўра. За доўгія гады супрацоўніцтва наша краіна атрымлівала і тэхнічную дапамогу, і фінансаванне.

Толькі ў 2001-2012 гадах такая дапамога ЕС склала 47,5 млн еўра. Яшчэ на 21 млн еўра ацэньваюцца выгады ад рэалізацыі рэгіянальных праектаў па мадэрнізацыі прыгранічнай інфраструктуры, абсталявання, навучання і г. д. З 2012-га дапамога ЕС ацэньваецца на суму 15 млн еўра. А яшчэ былі праекты па пабудове грузавога тэрміналу "Казловічы-2", па стварэнні цэнтру размяшчэння ў Брэсце мігрантаў і г. д.

Летась з-за палітычнага крызісу ў нашай краіне пачалося прыпыненне гэтых праектаў. А калі ЕС увёў санкцыі супраць уладаў Беларусі, у адказ у Мінску заявілі, што траціць рэсурсы на стрымліванне мігрантаў не будуць. Ад гэтага пацярпела найперш Літва, якая вымушана будаваць "сцяну" на мяжы з нашай краінай.

У Прадстаўніцтве ЕС у Беларусі лічаць, што павелічэнне выпадкаў незаконнага перасячэння беларуска-літоўскай мяжы не звязана з тэхнічнымі магчымасцямі або навыкамі беларускіх памежнікаў. Бо да нядаўняга часу яны працавалі эфектыўна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі