Вы тут

Еўрасаюз на год працягнуў санкцыі супраць Беларусі

У Бруселі заяўляюць, што гэта адказ на рэпрэсіі і запалохванне мірных дэманстрантаў / pixabay.com

Еўрасаюз на год працягнуў санкцыі супраць Беларусі. Адпаведнае рашэнне 25 лютага прыняў Савет ЕС. У "чорным спісе" 88 чалавек (дзяржаўных службоўцаў, сілавікоў і бізнесменаў) і сем кампаній. Пад санкцыямі знаходзіцца і Аляксандр Лукашэнка.

Санкцыі працягнуты да 28 лютага 2022 года. Адзначаецца, што гэта адказ на "гвалтоўныя рэпрэсіі і запалохванне мірных дэманстрантаў, членаў апазіцыі і журналістаў", а таксама на фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Тым часам, чакаецца прыняццё ЕС вясной 2021-га чацвёртага пакету санкцый супраць афіцыйнага Мінска.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.