Еўрасаюз адмовіўся ад сцяга і гімна

Новы праект Еўраканстытуцыі, ухвалены 27 краінамі-чальцамі, не прадугледжвае ўвядзення сцяга і гімна. Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, якая старшынявала на саміце, зазначыла: “Мы адмовіліся ад усяго, што выклікае думку пра ЕС як пра дзяржаву, у прыватнасьці, ад сцяга і гімна”. Прытым спн. Мэркель дадала: “Але я думаю, што флаг яшчэ спатрэбіцца, а гімн будзе гучаць". Наяўнасць дзяржаўных сымбаляў была прадугледжаная былым праектам Канстытуцыі ЕС, ратыфікацыя якога была спыненая пасля адмовы французаў і галанцаў падтрымаць яго на нацыянальных рэфэрэндумах у 2005. Новы эўрапраект набудзе сілу ў 2009 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі