Еўрарадыё разыгрывае яшчэ 6 квіткоў на Океан Ельзи

На мінскі канцэрт Океана Ельзи пераможца ўжо знайшоўся. Цяпер шукаем ахвотнікаў паехаць у Баранавічы, Брэст і Гомель.
Насамрэч Еўрарадыё ў шоку! Калі мы ўзяліся прыдумваць умовы розыгрышу квіткоў на мінскі канцэрт Океан Ельзи, баяліся, што пераклад ніхто не асіліць. Але дзеля любімага гурта вы гатовыя нават на гераічныя ўчынкі — да нас на скрыню прыйшло некалькі дзесяткаў лістоў з перакладамі! Усім рэспект, але абраць прыйшлося толькі аднаго (дзякуй за дапамогу літаратару Сяргею Балахонаву).

Віншуем Змітра Бусла з цудоўным перакладам на беларускую мову песні "Dolce Vita":

Што ж ты не йдзеш,
Ўсе ўжо прышлі.
Кожнаму з нас
Шчасця знайшлі.

Сонца, засталося толькі ты,
Сонца, ну сабралася куды?

Падае ўніз
Блазан на біс.
Князь б'е чалом
Яе ж, пад сталом

Сонца, засталося толькі ты,
Сонца, ну сабралася куды?
Бачыш, тут жа цалкам іншы свет.
Кажуць, ў іх тут праўда на абед

Каму тут турма,
Каму дольчэ віта

Эй, не маўчы
Праведным сном,
Лепей нідзе
Чым пад сталом

Сонца, напішы ўсім лісты,
Сонца, покуль ёсць яшчэ хады .
Бачыш, тут жа цалкам іншы свет.
Кажуць, ў іх тут праўда на абед.

А цяпер, увага, новы конкурс!

Разыгрываем па 2 квіткі на канцэрты Океан Ельзи ў Баранавічах, Брэсце і Гомелі:

1. Абярыце горад, куды хочаце трапіць на канцэрт (Баранавічы, Брэст, Гомель) — такім чынам, будзеце змагацца за 2 квіткі толькі з тымі, хто выбраў гэты ж горад.

2. Выдайце крэатыў на 4 радкі, чаму квіткі мусяць дастацца менавіта вам.

3. Свой шэдэўр адпраўце на [email protected] (у тэме пазначце "Океан Ельзи" + горад) да 20:00 cерады 12 траўня.


Слухайце вечаровы эфір Еўрарадыё у суботу, 15 траўня, з 22:00 да 23:00. Разам з арганізатарамі туру мы разыграем па 2 квіткі на канцэрты ў Гомелі, Брэсце і Баранавічах.


Натхнення і поспехаў!

Дарэчы, націскай ніжэй на плэер і слухай запіс эфіру Еўрарадыё, дзе абіраўся пераможца на мінскі канцэрт Океан Ельзи.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі