"Еўраопт" скарачае больш за 600 чалавек у сваім інтэрнэт-бізнэсе

"Еўраопт" скарачае больш за 600 чалавек у сваім інтэрнэт-бізнэсе

Інтэрнэт-рытэйлер "Еўраопт" зачыняе двух з пяці размеркавальных цэнтраў кампаніі — у Мінску і ў Гродне. Пра гэта парталу tut.by паведаміў дырэктар інтэрнэт-крамы Дзяніс Мароз.

Па яго словах, у выніку ў Гродне без працы засталіся больш за 100 чалавек, у Мінску — больш за 500. "Акрамя таго, кампанія страціла сродкі, інвеставаныя ў стварэнне і абсталяванне складоў: у Гродне страты склалі больш за 1,1 млн долараў, а ў Мінску — 1,2 млн долараў", — кажа Мароз.

У сувязі з закрыццём складоў цяпер замовіць тавар праз "Е-дастаўку" ў Гродне можна будзе толькі праз сэрвіс "Гіпермол". Пры гэтым дастаўка будзе рабіцца з Мінска па сістэме "сёння на заўтра" або "сёння на паслязаўтра".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі