Еўрадэпутат прапанаваў стварыць фонд падтрымкі беларускіх СМІ

У межах прыняцца бюджэту Еўрапейскага саюза на 2014 год, еўрадэпутат прапанаваў адкрыццё  “Фонда падтрымкі незалежных СМІ Беларусі”. Пра гэта паведамляе інтэрнэт-старонка палітыка.





Новая структура павінна будзе займацца наўпроставай падтрымкай беларускіх сродкаў масавай інфармацыі. Бюджэт фонда запланаваны ў памеры 250 тысяч еўра.





Марэк Мігальскі лічыць, што прапанаваны ім фонд стане першым імпульсам для зменаў у Беларусі.