Эстонія назаўжды забараніла ўезд Лукашэнку

Аляксандр Лукашэнка

Аляксандр Лукашэнка / БЕЛТА

Эстонія назаўжды забараніла ўезд Аляксандру Лукашэнку, яго дзецям і асобам, набліжаным да яго. А таксама чыноўнікам, суддзям, сілавікам і прапагандыстам. Агулам у эстонскі санкцыйны спіс увайшлі 273 прозвішчы.

Урад Эстоніі ўвёў абмежаванні ў адносінах да Лукашэнкі і іншых фігурантаў спісу яшчэ ў 2020 годзе. Раней тэрмін іх дзеяння быў абмежаваным, але яго кожны год працягвалі. Цяпер санкцыі ўведзеныя бестэрмінова.

"На працягу амаль пяці гадоў пасля ўвядзення санкцый у Беларусі не адбылося пазітыўных зменаў. Мы не можам заплюшчваць вочы на рэпрэсіі, якія працягваюцца, таму санкцыі павінны захоўвацца без абмежавання па тэрмінах", — прыводзіць ERR словы міністра замежных справаў Маргуса Цахкны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.