Эстонія часова прыпыніла выдачу віз грамадзянам Беларусі і Расіі

Эстонія часова прыпыніла выдачу віз для грамадзян Беларусі і Расіі. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў краіны Ева-Марыя Лійметс

Гэты крок яна патлумачыла вайной Расіі супраць Украіны.

Лійметс патлумачыла, што некаторыя катэгорыі грамадзян трапяць пад выключэнне: "Аднак выключэнне будзе зроблена для тых грамадзян, у якіх у Эстоніі жывуць чальцы сям'і, для тых, хто хоча наведаць нашу краіну па гуманітарных прычынах ці наведаць, напрыклад, хворага сваяка".

Раней Эстонія перастала даваць грамадзянам Беларусі і Расіі статус электронных рэзідэнтаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.