Эстонія не дасць статус электронных рэзідэнтаў грамадзянам Беларусі і Расіі

Эстонія не дасць статус электронных рэзідэнтаў грамадзянам Беларусі і Расіі

Эстонія прыпыняе рэгістрацыю грамадзян Беларусі і Расіі ў якасці электронных рэзідэнтаў. Ужо пададзеныя заявы разглядацца не будуць, а зарэгістраваныя электронныя рэзідэнты будуць узятыя пад узмоцнены кантроль. Адпаведнае рашэнне 7 сакавіка прыняў урад краіны, паведамляе err.ee. 

Гэты крок тлумачыцца жаданнем не дапусціць выкарыстання статусу электроннага рэзідэнта Эстоніі для абыходу санкцый.

"Мы не хочам даваць магчымасць для незаконнага пераводу грошай або актываў і любым іншым чынам шкодзіць рэпутацыі і эканоміцы Эстоніі, а таксама адзінай прававой і кіберпрасторы ЕС. Мы таксама не хочам, каб прапанаваныя Эстоніяй магчымасці зламысна выкарыстоўваліся для падтрымкі агрэсіі супраць Украіны", — кажа міністр унутраных спраў Крысціян Яані.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі