Вы тут

ЕС увядзе новыя санкцыі супраць Беларусі праз сітуацыю з мігрантамі

Рэчы мігрантаў на беларуска-польскай мяжы / gpk.gov.by/​

Еўрасаюз збіраецца ўвесці новыя санкцыі ў дачыненні да ўладаў Беларусі ў сувязі з сітуацыяй з мігрантамі, якіх, паводле сцвярджэння Бруселя, Мінск нелегальна перапраўляе ў ЕС. Пра гэта гаворыцца ў заяве лідараў краін ЕС па выніках саміту ў Бруселі, паведамляе ТАСС.

"ЕС працягне ў тэрміновым парадку процідзейнічаць гібрыднай атацы беларускага рэжыму, у прыватнасці, увядзеннем далейшых абмежавальных мер супраць фізічных і юрыдычных асоб", — адзначаецца ў ім.

Як адзначаецца ў заяве, Еўрасаюз не прымае спробы трэціх краін выкарыстоўваць мігрантаў у палітычных мэтах.

Саміт ЕС заклікаў Беларусь вярнуцца да выканання пагаднення аб рэадмісіі, якое дазваляе высылаць мігрантаў назад.

Як паведамляла Еўрарадыё, МЗС ФРГ не выключае магчымасці "замарозкі" рахункаў кампаній, якія садзейнічаюць перавозцы нелегальных мігрантаў у Беларусь, адкуль тыя потым накіроўваюцца ў Еўрасаюз.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.