Вы тут

МЗС ФРГ: кампаніям могуць "замарозіць" рахункі за дапамогу нелегалам у Беларусі

МЗС ФРГ не выключае магчымасці "замарозкі" рахункаў кампаній, якія садзейнічаюць перавозцы нелегальных мігрантаў у Беларусь, адкуль тыя потым накіроўваюцца ў Еўрасаюз. Пра гэта заявіў у пятніцу на брыфінгу супрацоўнік міністэрства Крыстафер Бургер, паведамляе ТАСС.

Такія кампаніі і асобы могуць трапіць у санкцыйны спіс, у выніку чаго ім пагражаюць забарона на ўезд у ЕС, аказанне эканамічных паслуг і іншыя абмежавальныя меры.

Прадстаўнік МЗС адзначыў, што першы крок — перамовы з кампаніямі.

"Можна канстатаваць, што ў апошнія тыдні стала больш прамых рэйсаў у Мінск, напрыклад, з Дамаска, Бейрута, з Амана, ажыццяўляюцца рэйсы праз Турцыю, ААЭ", — сцвярджаў Бургер.

Са жніўня ў Германію праз Беларусь нелегальна прыбыло больш за 4300 мігрантаў. У Берліне лічаць, што іх накіроўваюць у ФРГ арганізавана. Прадстаўнікі ФРГ дамовіліся ў Іраку з мясцовымі авіякампаніямі, што тыя не будуць пускаць на рэйсы ў Беларусь патэнцыйных нелегальных бежанцаў, паведаміў Зэехофер.

Як паведамляла Еўрарадыё, кіраўнік МУС Германіі Хорст Зэехофер выказаў перакананне, што ключ да вырашэння праблемы міграцыі праз так званы "беларускі маршрут" ляжыць у Маскве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.