ЕС папросяць пракантраляваць выкананне правоў журналістаў у Беларусі
Міжнародная федэрацыя журналістаў мае намер звярнуцца ў структуры Еўрасаюза з просьбай пракантраляваць беларускі ўрад у справе выканання правоў журналістаў. Пра гэта ў Берліне заявіў генеральны сакратар арганізацыі Айдан Уайт. Міжнародная федэрацыя журналістаў не падтрымлівае "палітыку беларускіх уладаў у адносінах татальнага кантроля інфармацыйнай сістэмы". Яна мае намер выкарыстаць любую магчымасць данесці да еўрапейскіх краін пасыл аб тым, каб "яны не супрацоўнічалі з беларускімі ўладамі, калі тыя рэпрэсуюць журналістыку і абмяжоўваюць медыя".
БелаПАН адзначае, што ў шэрагах Міжнароднай федэрацыі журналістаў налічваецца каля 600 тысяч сяброў у больш чым 100 краінах свету.
БелаПАН адзначае, што ў шэрагах Міжнароднай федэрацыі журналістаў налічваецца каля 600 тысяч сяброў у больш чым 100 краінах свету.