ЕС абяцае даставіць беларусам вакцыны ад COVID-19
![ЕС абяцае даставіць беларусам вакцыны ад COVID-19](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/vaccine-5926664_960_720.jpg.webp?itok=RuK5a88Z)
Еўрасаюз абяцае даставіць беларусам вакцыны ад COVID-19. Кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен напісала ў Twitter, што "ЕС падзяліўся з нашымі ўсходнімі партнёрамі 13 мільёнамі доз вакцыны". І плануецца гэтую лічбу павялічыць.
"Мы даставім вакцыны і беларусам", — падкрэслівае кіраўніца Еўракамісіі. Іншых падрабязнасцяў гэтага праекту, які здзяйсняецца ў рамках "Усходняга партнёрства", пакуль няма. Як вядома, у пачатку лета 2021-га афіцыйны Мінск прыпыніў свой удзел у гэтай ініцыятыве. Гэта было названа "адказам на санкцыі ЕС".
The EU has shared 13 million vaccine doses with our Eastern partners. More will come.
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) December 15, 2021
The @EU_Commission signed a €35 million agreement with the Polish development bank, to step up the delivery of vaccines to Eastern Partners.
We will deliver vaccines to Belarus people too. pic.twitter.com/XJmGEcqADl
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.