Вы тут

Дэмсілы заклікалі ЕС дапамагчы Беларусі бясплатнымі вакцынамі

Ліст накіраваны кіраўніцтву ЕС / pixabay.com

Дэмакратычныя сілы заклікалі ЕС дапамагчы Беларусі бясплатнымі вакцынамі. Пра гэта паведаміла Святлана Ціханоўская. Яна, а таксама Павел Латушка, Вольга Кавалькова, Таццяна Хоміч, Валерый Кавалеўскі, Андрэй Ткачоў запісалі відэазварот, у якім заявілі, што сітуацыя з каранавірусам у нашай краіне пагаршаецца.

Ліст быў накіраваны і кіраўніцтву Еўрасаюза, і кіраўнікам краін ЕС і ў арганізацыю COVAX. Лідары дэмакратычных сіл Беларусі заклікаюць тэрмінова аказаць дапамогу нашай краіне ў памеры не менш за мільён дозаў вакцынаў ад каранавіруса.

"Усё, што патрабуецца ад Мінаховы здароўя, — пагадзіцца на гэта, — пішуць аўтары звароту. — Мы робім гэта, таму што для нам пандэмія — гэта не палітыка, гэта здароўе і жыцці людзей".

Якраз 26 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не набывае заходнія вакцыны, бо лічыць больш эфектыўнымі расійскую і кітайскую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.