Ермаловіч: у Беларусі няма патрэбы ў нейкіх палітычных крэдытах

Ермаловіч: у Беларусі няма патрэбы ў нейкіх палітычных крэдытах

Беларусь у 2019 годзе забяспечана крыніцамі фінансавання і ёсць планы на 2020 год, заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч. Паводле яго слоў, "неабходнасці ў нейкіх палітычных крэдытах абсалютна няма", інфармуе БЕЛТА.

Ермаловіч паведаміў, што з Масквой не вядуцца перамовы пра крэдыт расійскага ўраду ў памеры да 600 мільёнаў долараў і запытаў наконт яго не дасылаліся. У той жа час беларускі ўрад спадзяецца да канца года атрымаць кітайскі крэдыт у памеры 3,5 млрд кітайскіх юаняў, гэта каля 500 мільёнаў долараў. Чакаецца адпаведнае рашэнне Банка Кітая.

Ермаловіч: у Беларусі няма патрэбы ў нейкіх палітычных крэдытах
Максім Ермаловіч / nn.by

Як інфармавала Еўрарадыё, знешні дзяржаўны доўг Беларусі ў жніўні вырас і на 1 верасня складаў 16,6 млрд долараў. За восем месяцаў 2019-га нашай краінай было прыцягнута дзяржкрэдытаў на 806,5 млн долараў. За гэты ж перыяд па знешнім дзяржаўным доўгу было выплачана 1 145,6 млн долараў. Золатавалютныя рэзервы Беларусі за верасень скараціліся на 60 мільёнаў долараў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі