Вы тут

Эрдаган: Турцыя не падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO

Рэджэп Таіп Эрдаган / reuters.com

Турцыя не падтрымае ўступленне Швецыі і Фінляндыі ў NATO, заявіў прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган. Па яго словах, абедзве краіны нібыта не маюць "выразнай пазіцыі ў дачыненні да тэрарызму" (сярод прэтэнзій — атрыманне прытулку збеглымі з Турцыі апазіцыянерамі і курдамі ў Швецыі. Да таго ж, Швецыя, як і Фінляндыя, забаранілі пастаўкі некаторых відаў узбраенняў у Турцыю за яе ўдзел у вайне ў Сірыі.

Эрдаган заявіў таксама, што кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў Швецыі і Фінляндыі могуць не прыязджаць у Турцыю з мэтай пераканаць ухваліць іх заяўку.

На фоне агрэсіі Расіі супраць Украіны Стакгольм і Хельсінкі заявілі, што падаюць заяўкі на сяброўства ў NATO. Чакалася, што гэта можа адбыцца па паскоранай працэдуры. Аднак пазіцыя Турцыі змяніла сітуацыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.