Вы тут

Міністр замежных спраў Латвіі: Балтыйскае мора становіцца морам NATO

Эдгарс Рынкевічс / twitter.com/edgarsrinkevics

Міністр замежных спраў Латвіі Эдгарс Рынкевічс напісаў у Twitter, што "Балтыйскае мора становіцца морам NATO". Так ён пракаментаваў планы Фінляндыі і Швецыі ў бліжэйшы час уступіць у паўночнаатлантычны альянс. Расійскія прапагандысты проста ашалелі ад слоў Рынкевічса.

Швецыя і Фінляндыя аб'явілі пра намер адначасова падаць заяўкі на ўступленне ў NATO пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. У Маскве нервова на гэта рэагуюць. Стакгольм і Хельсінкі могуць уступіць у NATO па паскоранай працэдуры.

nato.int

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.