Эпідэміёлагі: Колькасць ВРВІ ў Беларусі пакуль невысокая, грыпу няма

Эпідэміёлагі: Колькасць ВРВІ ў Беларусі пакуль невысокая, грыпу няма

Колькасць захворванняў вострымі рэспіраторнымі віруснымі інфекцыямі ў Беларусі застаецца на неэпідэмічным узроўні. Такую інфармацыю паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.

Эпідэміёлагі канстатуюць, што цяпер беларусы хварэюць пераважна на негрыпозныя вірусы (парагрып, адэнавірусы, рэспіраторна-сінцытыяльныя вірусы, бокавірусы).  Сярод захварэлых пераважаюць дзеці да 18 гадоў — 62,7%.

Лабараторныя даследаванні пакуль фіксуюць адзінкавыя выпадкі выдзялення вірусаў грыпа А (H1N1, H3N2) у пацыентаў з грыпападобнымі захворваннямі. Звычайна вядзецца пра непрышчэпленых.

Цыркуляцыю група А (H1N1) чакаюць для краінаў Паўночнага паўшар’я, у тым ліку Беларусі. З 2010 года аналагі віруса з антыгеннай структурай А (H1N1) pdm09 уваходзяць у склад усіх супрацьгрыпозных вакцынаў, у тым ліку тых, што выкарыстоўваліся ў 2018 годзе.

Медыкі традыцыйна рэкамендуюць датрымлівацца гігіены рук, памятаць пра “рэспіраторны этыкет” і па магчымасці пазбягаць месцаў масавага збору людзей.

 

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 17.01:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі