"Экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі прызналі "Вейшнорыю"

Тэрыторыя і сімвалы "Вейшнорыі"

Тэрыторыя і сімвалы "Вейшнорыі"

"Экстрэмісцкім фармаваннем" у Беларусі прызналі "Вейшнорыю". Адпаведнае рашэнне 2 сакавіка прыняло Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, заўважылі праваабаронцы "Вясны".

У ведамстве заявілі, быццам дачыненне да "Viejšnoryja | Вейшнорыя" мае мастак-палітвязень Алег Ларычаў. Пра яго затрыманне стала вядома на пачатку года. Ларычаў — арт-менеджар, арганізатар фестывалю Urban Myths, грамадскі дзеяч.

Вейшнорыя — віртуальная дзяржава на паўночным захадзе Беларусі. Яна ўзнікла як элемент легенды сумесных беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў "Захад-2017" і выклікала вялікі, пераважна жартоўны розгалас у інтэрнэце. Згодна са сцэнарыем вучэнняў, гэтая фіктыўная дзяржава займае тэрыторыю большай часткі Гродзенскай вобласці і паўночна-заходніх частак Мінскай і Віцебскай абласцей. Аматары гэтай выдумкі стварылі герб і сцяг дзяржавы і нават выдавалі пашпарты.

Сацсеткі "Вейшнорыі" прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" яшчэ ў жніўні 2022 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.