Эксперты ФСБ заяўляюць, што выявілі тып выбухоўкі на борце A321

Эксперты ФСБ заяўляюць, што выявілі тып выбухоўкі на борце A321

Эксперты ФСБ заяўляюць, што выявілі, якой выбухоўкай быў падарваны расійскі самалёт рэйса A321. Як піша газета "Коммерсант" са спасылкай на свае крыніцы, пад адным з пасажырскіх крэслаў з правага борта самалёта знаходзіўся пластыт.

Як паведамлялася раней, самалёт авіякампаніі "Кагалымавія", які ляцеў з Егіпта ў Расію, разбіўся на поўначы Сіная ў кастрычніку 2016 года. Пры гэтым загінулі ўсе 224 чалавекі, якія былі на яго борце. У панядзелак, 14 снежня, егіпецкі бок заявіў, што авіякатастрофа не была выкліканая тэрактам.

Скандал: Егіпет заявіў, што не знайшоў доказаў тэракту на борце A321

Тым часам расійскія спецслужбы заяўляюць, што авіялайнер быў узарваны. На думку ФСБ, якую пераказвае "Коммерсант", самалёт быў узарваны бомбай невялікай магутнасці, вырабленай на аснове замежнай выбухоўкі, аналагічнай пластыту. Пасля выбуху ў борце авіялайнера ўтварылася адтуліна дыяметрам каля метра. Гэта прывяло да выбуховай разгерметызацыі, якая і разбурыла самалёт.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі