Экс-пракурор Талерчык заявіў пра выхад з BYPOL
![Алег Талерчык / "Белсат"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/talerczyk-1910.jpg.webp?itok=5wr6h1M1)
Алег Талерчык / "Белсат"
Былы пракурор Алег Талерчык заявіў пра выхад з арганізацыі былых сілавікоў BYPOL.
У сваім звароце Талерчык нагадаў, што два гады таму ён стаяў каля вытокаў BYPOL. Прычыны выхаду з арганізацыі ён не назваў.
Разам з тым экс-пракурор заклікаў беларусаў не губляць час і пачынаць супраціў рэжыму Лукашэнкі ўжо цяпер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.