Вы тут

Егіпет адкрые для турыстаў два новыя гарады

Курорт у Егіпце​ / РИА Новости

У Егіпце з'явяцца два новых турыстычных горада, паведамляюць "Известия" са спасылкай на міністра турызму і старажытнасцяў Егіпта Халеда аль-Анані.

Горад Аль-Аламін знаходзіцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора недалёка ад Александрыі, а Аль-Галяля — на поўначы прыкладна ў 100 кіламетрах ад Каіра бліжэй да Чырвонага мора.

Гарады для турызму будуць адкрыты цягам некалькіх бліжэйшых месяцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.