Эдзі Мэрфі прызнаў сваё бацькоўства

Галівудскі актор Эдзі Мэрфі такі прызнаўся, што менавіта ён, а не якая-небудзь іншая чарнаскурая славутасць з’яўляецца бацькам дачкі былой салісткі Spice Girls Мел Бі. У сваёй заяве 46-гадовы Мэрфі адзначыў, што “ніколі не адмаўляўся ад абавязкаў бацькі і надалей будзе іх з гонарам выконваць”. І гэта пасля таго, як Мелані Браўн давялося цягаць маленькую Эйнджэл на аналізы ДНК!.. – Расчаравана ўздыхнуць фанаткі Spice Girls. – Сволач ён, сволач! Але што тут скажаш – вярнуўся ў сям’ю. Брава, упартая Мэл Бі!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі