Вы тут

Дзясяткі чалавек паўдзельнічалі ў "Ланцугу памяці" каля КДБ у Мінску

novychas.by

Увечары 29 кастрычніка дзясяткі чалавек паўдзельнічалі ў "Ланцугу памяці" каля КДБ у Мінску. Акцыю арганізаваў апазіцыйны палітык Мікола Статкевіч. Ён прадставіў яе, як пікет кандыдаткі ў дэпутаты Алены Таўстой, інфармуе Радыё Свабода.

Статкевіч заклікаў людзей прыходзіць са свечкамі і знічамі, бо "37-ы год можа вярнуцца, калі мы дазволім".

Пасля завяршэння акцыі супрацоўнікі ў цывільным скідалі нагамі знічы, пастаўленыя на прыступках будынка КДБ. Гэта абурыла людзей.

У аўторак а 20-й гадзіне ў Курапатах на ўскраіне Мінска пройдзе акцыя памяці "Ноч расстраляных паэтаў". 29-30 кастрычніка 1937-га карныя савецкія органы расстралялі больш за сотню беларускіх інтэлігентаў — паэтаў і пісьменнікаў, дзяржаўных дзеячоў і навукоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.