Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы: Варта стварыць агульны суд

Дзяржсакратар саюзнай дзяржавы: Варта стварыць агульны суд

Дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота выступае за прасоўванне інтэграцыі шляхам стварэння наднацыянальных структураў. У прыватнасці, ён мяркуе, што Мінску і Маскве варта падумаць пра агульны суд і падліковую палату. Пра гэта Рапота заявіў журналістам у пятніцу ў Мінску, паведамляе ria.ru

Дзяржсакратар растлумачыў, што стварэнне саюзнага суда мэтазгодна, бо часам паміж гаспадарчымі суб'ектамі Беларусі і Расіі ўзнікаюць спрэчныя сітуацыі, “якія патрабуюць арбітражу, а ён сам па сабе не функцыянуе”.

“Мне падаецца, што стварэнне такога арбітражу будзе зусім нялішнім», — падкрэсліў Рапота. Акрамя таго, ёсць магчымасць стварэння падліковай палаты Саюзнай дзяржавы, калі на тое “будзе воля кантралюючых органаў і ўрадаў”, сказаў Рапота.

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў 13 снежня заявіў пра гатовасць Крамля рэалізоўваць усе пункты дамовы пра стварэнне Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 1999 года. Дакумент прадугледжвае ўтварэнне адзінага эмісійнага цэнтна, адзінай мытнай службы, суда, падліковай палаты. На такіх умовах Расія гатовая праводзіць з Беларуссю адзіную падатковую і тарыфную палітыку, у тым ліку пастаўляць нафту і газ па ўнутрырасійскіх коштах.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі