Дзяржпамежкамітэт анансуе, што мігрантаў на мяжы з краінамі ЕС стане больш

На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna/
На польска-беларускай мяжы / https://twitter.com/Straz_Graniczna/

Дзяржпамежкамітэт Беларусі анансуе, што мігрантаў на мяжы з краінамі ЕС стане больш. Але прычыну бачыць толькі ў паляпшэнні ўмоў надвор'я.

"Не выключана, што з надыходам цяпла арганізатары нелегальнай міграцыі актывізуюцца як у краінах зыходу, так і ў краінах прызначэння і транзіту", — кажа афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта РБ Антон Бычкоўскі. Між тым, на Захадзе арганізатарам нелегальнай міграцыі называюць рэжым Аляксандра Лукашэнкі. Памежнікі Польшчы, Літвы публікуюць шматлікія відэа, як беларускія памежнікі дапамагаюць мігрантам з краін Азіі і Афрыкі нелегальна пераходзіць мяжу.

Міграцыйны крызіс на межах Беларусі з Польшчай, Літвой і Латвіяй узнік вясной 2021 года. Тысячы мігрантаў, найперш з Сірыі і Ірака, праз нашу краіну прабіраліся ў ЕС (а ў лістападзе — наўпрост прарываліся). Беларускія памежнікі ім не перашкаджалі. Польшча, Літва і Латвія, каб спыніць плынь мігрантаў, вымушаны былі пабудаваць плот на мяжы з РБ. Рэжым Лукашэнкі атрымаў новыя санкцыі.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі