Вы тут

Дзяржкантроль рэкамендаваў Полацкаму райвыканкаму радзей падмятаць у кабінетах

Полацкаму райвыканкаму рэакмендавалі радзей прыбірацца / pixabay.com

Праверка Камітэта дзяржкантролю выявіла неэканомнае выкарыстанне бюджэтных сродкаў чыноўнікамі Полацкага райвыканкама, паведамляе прэс-служба КДК.

Для эканоміі прадстаўнікі КДК прапанавалі чыноўнікам Полацкага райвыканкама прыбіраць памяшканні ў два разы радзей. 

Цяпер у райвыканкаме дзейнічае норма пра штодзённае падмятанне і мыццё падлогі, адзін раз у два тыдні павінна адбывацца абмятанне сцен, столяў і калон, а вокны трэба мыць штомесяц. Зніжэнне гэтай перыядычнасці ўдвая дапаможа скараціць 30% ставак прыбіральшчыц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.