Дзяржкантроль адзначае юбілей

У 1919 годзе быў утвораны першы кантрольны орган савецкай краіны — Камісарыят дзяржаўнага кантролю Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўраду Беларусі.

У сучаснай Беларусі камітэт дзяржкантролю быў створаны 2 жніўня 1994 года, калі з’явілася Служба кантролю пры Адміністрацыі прэзідэнта. Затым яе змяніла Служба кантролю прэзідэнта, а ў 1996 годзе стварылі сам Камітэт дзяржкантролю Беларусі.

Арганізацыя адсочвае ўсе працэсы ў бюджэтнай сферы, сочыць за расходаваннем дзяржаўных сродкаў і выкарыстаннем дзяржаўнай уласнасці, кантралюе выкарыстанне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, а таксама ўносіць прапановы наконт зменаў у беларускае заканадаўства.

За шэсць месяцаў 2014 года арганы КДК спагналі ў бюджэт 775 мільярдаў рублёў, перадухілілі неабгрунтаваныя выплаты дзяржаўных сродкаў на 1,17 трыльёна. У праваахоўныя органы накіравана 936 матэрыялаў, паводле якіх распачата 547 крымінальных справаў, інфармуе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі