Дзярждэпартамент ЗША: Санкцыі супраць Беларусі могуць быць скасаваныя

ЗША разглядаюць магчымасць скасаваць санкцыі супраць Беларусі, калі афіцыйны Мінск зробіць крокі ў кірунку палітычных рэформ. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Робэрт Вуд.
Намеснік памочніка дзяржсакратара Дэйвід Мэркел, які на мінулым тыдні наведаў Мінск, заявіў, што рашэнне аб санкцыях будзе прымацца па выніках парламенцкіх выбараў у верасні, паведамляе Радыё Свабода.

Адзначым, што якраз сёння Аляксандр Лукашэнка заявіў аб адсутнасці з боку ЗША і Еўрасаюза крокаў насустрач жаданню Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам.

"У адказ на шчырае жаданне Беларусі нармалізаваць адносіны з Захадам, са Злучанымі Штатамі, на нашыя канкрэтныя крокі ні Еўрасаюз, ні ЗША з адэкватнымі захадамі спяшацца не збіраюцца", - адзначыў Лукашэнка падчас кадравых прызначэнняў у сілавых ведамстваў. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі