Дзярждэпартамент ЗША чакае, што амбасадар Карэн Сцюарт вернецца ў Мінск

Амбасадар Злучаных Штатаў Амерыкі Карэн Сцюарт пасля кансультацый вернецца ў Мінск, мяркуюць у Дзярждэпартаменце ЗША.

Прэс-сакратар Дзхярждэпартамента Шон Макормак на брыфінгу пацвердзіў, што амбасадар ужо з'ехала з Беларусі і цяпер знаходзіцца ў Вільні. Паводле яго словаў, Карэн Сцюарт нейкі час будзе знаходзіцца ў сталіцы Літвы, пасля яна накіруецца ў Брусель, а адтуль - у Вашынгтон. 

Нагадаем, 7 сакавіка з Вашынгтона быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў. Гэта было выклікана неабходнасцю правядзення з ім кансультацый у сувязі з увядзеннем ЗША дадатковых санкцый у адносінах канцэрна "Белнафтахім".

Адначасова беларускі ўрад "настойліва парэкамендаваў" амерыканскаму амбасадару з такой жа мэтай пакінуць тэрыторыю Беларусі. 

БелаПАН