Дзяржава пачала атаку на Інтэрнэт

Стаў вядомы тэкст праекта ўказа "Аб мерах па ўдасканальванні выкарыстання нацыянальнага сегмента глабальнай камп’ютарнай сеткі Інтэрнэт".
Паводле гэтага дакумента, кантроль над рэсурсамі Інтэрнэту ў Беларусі павінен ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым Саветам Міністраў па ўзгадненні з адмысловай спецслужбай — Аператыўна аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, піша “Наша ніва”.

На думку намесніка старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэя Бастунца, праект указа ўяўляе сабой прадуманную канструкцыю будучай мадэлі татальнага кантролю інтэрнэт-прасторы.

Андрэй Бастунец: “Гэта цалкам прадуманая канструкцыя, у якую будуць уціскваць інтэрнэт-прастору. Гэта канструкцыя дазволіць дзяржаўным органам без суда наўпрост звяртацца да правайдараў, спыняць дзейнасць сайтаў, атрымліваць інфармацыю пра карыстальнікаў інтэрнэт-рэсурсаў. Гэта спроба ўзяць пад поўны кантроль усю інтэрнэт-прастору Беларусі”.

Дакумент, па словах юрыста БАЖ цікавы тым, што ён правы і абавязкі дзеліць пароўну: правы – дзяржаўным структурам, абавязкі – тым, хто працуе ў інтэрнэце. А так у прававым дакуменце быць не павінна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі